У Пекіне пачала працаваць чацвёртая сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12 склікання

5 марта 2016

Каля трох тысяч дэлегатаў прымаюць удзел у штогадовым пленарным пасяджэнні вышэйшага заканадаўчага органа КНР. Галоўныя тэмы сесіі - рэформа кітайскай эканомікі з мэтай стабілізацыі яе развіцця і разгляд праекта 13-га пяцігадовага плана. Галоўная ўнутрыпалітычная падзея года ў Кітаі штогод прыцягвае да сябе ўвагу ўсяго свету.