У Мінску пасля капітальнага рамонту адчынілi адноўлены дзіцячы сад

9 ноября 2017

Яго змогуць наведваць маленькія жыхары Заводскага раёна. Установа гатова прыняць больш за 170 дашкалят. Музычная і спартыўная залы, міні-трэнажоры, басейн для водных працэдур - ёсць усё неабходнае для гарманічнага развіцця. Асабліва парадуе дзяцей і лега-цэнтр. Падрабязна Юлія Токар.

Дарогу ў гэты дзіцячы садок Ірына Яськова ведае і з заплюшчанымі вачамі - некалькі гадоў таму сюды вадзіла старэйшую дачку. Сёння з гульнявым абсталяваннем знаёміць чатырохгадовага Яраслава.

Адноўлены басейн для водных працэдур, мадэрнізаваныя музычная і спартыўная залы, міні-трэнажоры – на двух паверхах ёсць усё неабходнае для гарманічнага развіцця. Пасля капітальнага рамонту свае дзверы расчыніў 394-ы дзіцячы сад.

Ва ўтульных пакоях асвойваецца трохгадовая Мілана. У бацькоў сапраўднае свята – пытанне крокавай даступнасці дзіцячага сада сёння вырашана.

Установа гатова прыняць больш за 170 дашкалят. Для будучых наведвальнікаў вясной адкрыюцца і адаптацыйныя групы.

Гэты дзіцячы садок ужо 68-ы ў Заводскім раёне. Па суседстве пачынаецца будаўніцтва новага мікрараёна. А гэта сотня квадратных метраў жылля. Як бачым, развіццё інфраструктуры апярэджвае тэрміны.

Адкрыццё новых месцаў для дашкалят у сталіцы праходзіць паскоранымі тэмпамі. Сёлета свае дзверы расчынілі 7 адукацыйных устаноў. Эстафету падхоплівае і Мінскі раён – у хуткім часе яшчэ адзін адкрыюць у Фаніпалі.