У Мінску падвялі вынікі конкурсу сярод юных навукоўцаў

29 октября 2020
Вынікі конкурсу "Экспедыцыя юных мараплаўцаў 21-га стагоддзя" падвялі ў сталічным Цэнтры акіянаграфіі. Прынялі ўдзел у спаборніцтве для школьнікаў малодшых класаў вучні з дзесяці школ і гімназій Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей. Юных навукоўцаў узнагародзілі ў трох намінацыях: "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Мастацка-выяўленчая дзейнасць", "Літаратурная творчасць".
Пасля ўзнагароджвання для вучняў, іх бацькоў і педагогаў правялі экскурсію, у якой паказалі марскіх насельнікаў і спецыяльную тэхніку для падводных экспедыцый.