У Мінску падвялі вынікі акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы"

13 декабря 2015

Амаль тры гады школьнікі прыдумлялі экскурсійныя маршруты па вёсках і гарадах, здымалі дакументальныя фільмы. І вось учора Міністэрства адукацыі з прадстаўнікамі турфірм выбралі з тысячы заяўленых праектаў 38 лепшых. Маршруты пераможцаў далей перададуць у гарадскія музеі. Прычым школьнікі самі змогуць праводзіць экскурсіі для турыстаў. Завяршыў акцыю флешмоб. Каля 400 юных гісторыкаў сабраліся ля ратушы і выстраіліся ў вялізнае сэрца.