У Мінску пройдзе пасяджэнне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі

31 января 2018

Сёння ў Мінску пройдзе 4-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Плануецца абмеркаваць перспектывы рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у некалькіх галінах. Сярод іх - прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя, турызм і іншыя.

Беларускую частку камісіі ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, грузінскую - першы віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця краіны Дзмітрый Кумсішвілі.