У Мінску перастануць адключаць гарачую ваду летам, паведамілі ў Мінсккамунцепласетцы

17 сентября 2018

Як удакладнілі ў арганізацыі, гэта стане магчымым ужо праз 7-10 гадоў. Камунальныя службы працуюць над мадэрнізацыяй трубаправодаў: старыя сеткі змяняюць на сучасныя, загадзя ізаляваныя. А іх стан дапамогуць кантраляваць датчыкі і камп'ютарная сістэма з СМС-апавяшчэннем супрацоўнікаў ЖКГ.

Генадзь Лукашэвіч, намеснік галоўнага інжынера па эксплуатацыі УП "Мінсккамунцепласетка":

"Мы актыўна прымяняем трубаправоды па новай тэхналогіі - перадызаляваныя, абсталяваныя сучаснай ізаляцыяй і пластыкавай абалонкай, якія абараняюць трубаправод ад знешніх уздзеянняў. За кошт таго, што яны адразу абсталяваныя сучаснай пенаполіўрэтанавай ізаляцыяй, маюць нізкі каэфіцыент трубаправоднасці".

Амаль палова мінчан склала ўжо дамову з ЖКГ на ацяпленне кватэр. Зрабіць гэта трэба, нагадаем, да 1 кастрычніка. У дакументах будуць дакладна прапісаныя абавязкі абслуговых арганізацый, што дазволіць жыхарам абараніць свае правы ў спрэчных сітуацыях, напрыклад, за налічэнне кошту неабгрунтавана аказаных паслуг. Скласці дамовы можна ў разлікова-даведачных цэнтрах, службах ЖЭУ па месцы жыхарства і ЖКГ раёнаў. Да абагравальнага сезона гатовыя ўжо 80 % кацельняў. Батарэі становяцца гарачымі, як правіла, ужо ў сярэдзіне кастрычніка.