У Мінску адкрываецца 43-і з'езд БРСМ

30 мая 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску адкрываецца 43-і з'езд БРСМ. Сход, у якім прымуць удзел каля тысячы актывістаў арганізацыі з усёй краіны, падагульніць працу аб'яднання за апошнія тры гады.

Вызначаць і новых лідараў моладзевага саюза, бо на рахунку БРСМ нямала гучных праектаў. Сёння арганізацыя аб'ядноўвае амаль паўмільёна юнакоў і дзяўчат па ўсёй Беларусі. Акрамя пленарнага пасяджэння, у рамках з'езду запланаваныя патрыятычная акцыя "Мы памятаем і ганарымся!", уручэнне пераходзячага сцяга лепшаму студатраду і лепшаму наймальніку па выніках працы ў працоўным семестры мінулага года, цырымонія ўзнагароджання лепшых першасных арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, уручэнне прэміі лаўрэата БРСМ і прэзентацыя новай моладзевай песні "Маладая Беларусь". Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што моладзь, увасабляючы будучыню, з'яўляецца магутнай сілай, якая спрыяе сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краіны.