У сувязі са смерцю караля Тайланда адкрыта кніга спачуванняў

17 октября 2016

У Тайландзе праходзіць цырымонія развітання з каралём. Пхуміпон Адульядэт памёр на 89-ым годзе жыцця. Ён прабыў на троне роўна 70 гадоў. Тысячы жыхароў з'язджаюцца ў Бангкок, каб аддаць апошнюю даніну павагі манарху. Паводле традыцыі будысцкія манахі будуць чытаць малітвы каля магільняў на працягу 172 дзён. Чарга з ахвочых развітацца расцягнулася на некалькі кіламетраў, многія не ўтойваюць слёз. 

У сувязі са смерцю караля Тайланда ў ганаровым консульстве ў Мінску адкрыта кніга спачуванняў. Запіс можна пакінуць да пятніцы, 21 кастычніка, з 10:00 да 12:00 і з 14:00 да 17:00 па адрасе: Мінск, вул. Чкалава, 22, офіс кампаніі "ТОП-ТУР".