У Мінску адкрыўся інклюзіўны цэнтр падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам

1 ноября 2016

У Мінску адкрыўся першы інклюзіўны цэнтр падтрымкі і суправаджэння сем'яў, што выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Яго асаблівасць - праца не толькі з дзіцем-аўтыстам з дапамогай арт-тэрапіі і каманды псіхолагаў і дэфектолагаў, але і з яго бацькамі. Рэпартаж Таццяны Кароль.

Не такі як усе, лаўрэат міжнародных конкурсаў Глеб Папоў, адзіны мужчына ў краіне, іграе на арфе ўжо 40 гадоў. Але музыкант не дае сольных канцэртаў з-за асаблівасці - аўтызм.

Аўтызм - нявывучаны феномен расстройства паводзін, выяўляецца ў дзяцінстве: дзіця не гаворыць, не рэагуе на словы іншых людзей, яго палохаюць любыя гукі, але пры гэтым ва ўсіх аўтыстаў ёсць звышздольнасці. Напрыклад, цяга да музыкі. Яшчэ людзі-аўтысты валодаюць фенаменальнай памяццю запамінаць вялізныя табліцы з лічбамі.

Мікіта Дробат – аўтыст з выключнай памяццю. Хлопец паспяхова скончыў школу і знайшоў працу. Але сваім вынікам абавязаны маме.

Каб дзіця-аўтыст упісалася ў грамадства, патрэбны бесперапынны ланцужок. Найважнейшае - правільна і своечасова паставіць дыягназ.

Па статыстыцы ў Беларусі жыве меней за тысячу людзей-аўтыстаў. А вось паводле неафіцыйных звестак грамадскіх аб'яднанняў, толькі ў Мінску за апошнія 8 гадоў нарадзіліся больш за 10 тысяч дзяцей з сіндромам аўтызму. Бацькі такіх асаблівых дзяцей не спяшаюцца звяртацца па дапамогу да ўрачоў. Прычына – страх, што іх не зразумеюць.

А нядаўна і ў Мінску адкрыўся першы цэнтр дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам.

Таццяна Якаўлева, старшыня Савета міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі":

"Наша задача - не толькі дапамога дзіцяці з аўтызмам, а дапамога ўсёй сям'і. Гэта такі комплекс прафесійнай падтрымкі, які пачынаецца менавіта з працы з бацькамі".

Праца псіхолага, дэфектолага і арт-тэрапія ў беларускім цэнтры ўжо дае першыя вынікі. Асаблівыя дзеці іграюць у спектаклях з аднагодкамі, ходзяць у звычайную школу. Як бы ні гучала парадаксальна, але людзям з парушанай камунікацыяй менавіта зносіны і дапамагаюць знайсці сябе.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя