У прыгарадзе канадскага Квебека працягваецца выратавальная аперацыя

24 января 2014

Нагадаем, учора ў доме састарэлых здарыўся пажар. У агні загінулі пяць чалавек, больш за 20 атрымалі моцныя апёкі. Пра лёс яшчэ 20 чалавек пакуль нічога невядома.
Агонь у прытулку ўспыхнуў уначы, калі ўсеа спалі. Большасць жыхароў дома састарэлых была бездапаможнымі інвалідамі, многія з якіх не маглі самастойна рухацца. Пажарнікі прыбылі на месца аператыўна, але, каб лакалізаваць полымя, спатрэбілася каля 5 гадзін. Перашкаджала надвор'е - моцныя маразы і вецер. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома.