У Мінску адкрылі сезон вулічнага катання на каньках

29 октября 2016

У Мінску на мабільнай лядовай арэне каля Палаца спорту сёння адкрылі сезон вулічнага катання на каньках. Чарга з ахвотнікаў выпрабаваць першы лёд сабралася задоўга да пачатку сеансу. Першымі на катку з'явіліся навучэнцы школ Цэнтральнага раёна Мінска: юныя спартсмены сышліся ў спаборніцтвах па слаламе - манеўравалі на хуткасць паміж расстаўленымі на лёдзе конусамі. Пасля да іх далучыліся яшчэ каля сотні фігурыстаў-аматараў. Кожны дзень мабільны каток будзе прымаць наведвальнікаў з 11 раніцы да 11 вечара. Падчас канікул школьнікам напалову знізяць кошт паслугі.