У Мінску адкрылі самы вялікі мабільны каток

8 декабря 2017
Лядовая пляцоўка "Чыжоўка" займае плошчу 4 тысячы квадратных метраў. Лёд на ёй здольны выстаяць нават пры тэмпературы ў 8 градусаў цяпла. Тут абсталяваная і пляцоўка для хакейных баталій. Ахвочыя могуць пазаймацца з інструктарам. Сёння ўваход на каток бясплатны.