У Мінску адкрылі новы спартыўны стадыён МТЗ, дзе размясцілася пляцоўка гарадошнага спорту

15 октября 2021

Старыя традыцыі на сучасны лад! У Мінску адкрылі новы спартыўны стадыён МТЗ, дзе размясцілася пляцоўка гарадошнага спорту. (Гэтай гульні ўжо больш за два стагоддзі). Сам аб'ект знаходзіцца побач з Домам культуры Мінскага трактарнага завода. Пляцоўку, дзе і раней займаліся спортам, мадэрнізавалі. Рэканструкцыя праходзіла сумесна з Беларускай федэрацыяй гарадошнага спорту. Стадыён дзеліцца на дзве часткі: адна для ручных гульняў, а другая - гэта поле для футбола і валейбола. Зараз на новым стадыёне будуць праводзіць не толькі заводскія матчы і турніры, але і любыя гарадскія спартыўныя мерапрыемствы. 

Напярэдадні на новым аб'екце адбылася прэм'ера: тут правялі таварыскі матч па міні-футболе паміж зборнай МТЗ і зборнай Мінскага завода колавых цягачоў.