У Мінску адкрылася выстава "Адпачынак-2021"

23 апреля 2021

Турызм з нацыянальным каларытам. Сёння ў Мінску адкрылася выстава "Адпачынак-2021". Удзельнікі мерапрыемства - прадстаўнікі турбізнесу больш чым з 15 краін. Традыцыйны кірмаш сабраў усе магчымасці туріндустрыі: аграэкатурызм, спартыўны турызм, адукацыйныя туры, арганізацыі транспартных паслуг і круізы. Тэматыка мерапрыемства багатая на падзеі: гэта і семінары, прэзентацыі, варкшопы і круглыя сталы. Міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі. Мерапрыемства будзе праходзіць да 25 красавіка.