У Мінску вызначаюць лепшыя сацыяльныя праекты

18 мая 2017

Гэтымі хвілінамі ў Мінску вызначаюць лепшыя сацыяльныя праекты. Конкурс аб'яднаў больш за сотню розных ідэй. Гэта прапановы ў сферы адукацыі, экалогіі, медыцыны, а таксама інклюзіўныя праекты. Іх актуальнасць ацэньвае прафесійнае журы. Самыя перспектыўныя стартапы атрымаюць падтрымку ад інвестараў.

Конкурс лепшых сацыяльных праектаў ладзяць дзявяты раз. Усяго прапанавалі больш за тысячу ідэй.