У Мінску абмяркоўваюць супрацьстаянне тэрарызму

30 октября 2014
У Беларусі створаныя неабходныя ўмовы, каб супрацьстаяць тэрарызму ў любой праяве. Самая вострая праблема сучаснага свету сёння абмяркоўваецца ў Мінску. На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі сабраліся прадстаўнікі ўсіх сфер дзяржавы і грамадства, каб выпрацаваць агульныя падыходы да супрацьстаяння тэрарызму. Мінск чарговы раз стаў пляцоўкай для наладжвання міру. Эксперты з усіх куткоў Старога і Новага Свету абмяркоўваюць формы гарантавання ўнутранай і знешняй бяспекі дзяржаў.Ужо заўтра на палігоне Светлы гай удзельнікі канферэнцыі пазнаёмяцца з практычным бокам праблемы. На выпрабавальнай пляцоўцы МНС пройдуць вучэнні спецпадраздзяленняў антытэрарызму. Пры гэтым, як заяўляецца, працягнецца міжкультурны, міжнацыянальны і міжканфесійны дыялог. Эксперты чакаюць ад форуму пэўных прапаноў і выпрацовак на тэму процідзеяння чуме XXI стагоддзя.