У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне рэгіёнаў з грамадскімі аб'яднаннямі беларусаў замежжа

26 февраля 2021
Менавіта гэтая тэма стала падставай для круглага стала, які прайшоў у сценах храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Дыскусія паслужыла працягам падвядзення вынікаў і абмеркавання асноўных тэзісаў Усебеларускага народнага сходу. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі аблвыканкамаў, спецыялісты цэнтраў народнай творчасці, кіраўнікі калектываў. Гаварылі аб развіцці народнай дыпламатыі, умацаванні культурных і сацыяльных сувязяў, папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі  ў рамках праграм гарадоў-пабрацімаў.

За мяжой пражывае больш за 3 з паловай мільёны беларусаў. Створана 207 грамадскіх аб'яднанняў, якія займаюцца захаваннем і прасоўваннем беларускай культуры.