У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага фестывалю "Бяспечнае дзяцінства"

1 июня 2022

"Бяспечнае дзяцінства" праз крэатыў і творчасць. У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага фестывалю. Спаборнічалі дашкаляты. На званне лепшых прэтэндавалі тры тысячы дзіцячых садкоў з усіх рэгіёнаў краіны. У фінал пасля раённага і абласнога этапаў выйшлі чатырнаццаць. Сваё майстэрства ўдзельнікі конкурсу, а гэта выхавацелі, бацькі і самі дзеці, дэманстравалі ў чатырох намінацыях, сярод якіх - "Дыдактычная гульня" і "Азбука бяспекі". Самыя цікавыя праекты - пазнавальныя гульні, яркія пано, мультфільмы прапанавалі на мабільнай пляцоўцы бяспекі ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Конкурс праходзіць раз на тры гады. Пераможцаў выбіраюць педагогі і ратавальнікі.