Эстафета "Полымя міру" пачала падарожжа па Нясвіжы

12 июня 2019

Літаральна гадзіну назад эстафета "Полымя міру" пачала сваё падарожжа па Нясвіжы. Факеланосцаў, сярод якіх дзяржаўныя дзеячы, спартсмены, артысты і знакамітыя выхадцы гэтага горада  сустрэлі святочным флэшмобам. Затым агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў пранеслі ад гарадской ратушы (дарэчы, яна найстарэйшая ў Беларусі) да аднаго з галоўных турыстычных цэнтраў краіны - замка Радзівілаў.

Заўтра на карце эстафеты "Полымя міру" з'явяцца новыя пункты. Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў адправіцца ў Жодзіна і Барысаў.