У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці

16 апреля 2014
У Беларусі неабходна павялічыць долю прыватнага бізнесу ў сферы паслуг. Сёння аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці. Паводле яго інфармацыі, доля прыватнікаў у сферы паслуг Беларусі знаходзіцца прыкладна на ўзроўні 42 - 43%, а ў еўрапейскіх краінах - ад 70% і больш.


Лаўрэатамі прэміі ў галіне якасці сёлета сталі 13 арганізацый: 6 арганізацый, якія пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, і 2 удастоеныя звання дыпламанта. Яны прадстаўляюць сферу паслуг машынабудаўнічую, энергетычную і харчовыя галіны.

Прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу Беларусі плануецца прыцягнуць да ўдзелу ў конкурсе на дасягненні ў галіне якасці ўжо ў наступным годзе. Паводле слоў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, шматлікія гэтыя прадпрыемствы дэманструюць даволі высокія паказчыкі якасці, канкурэнцыі.