У Мінску пачаўся 3-і піянерскі Усебеларускі з'езд

19 мая 2015

Ён па традыцыі праходзіць 19 мая, менавіта ў гэты дзень 93 гады таму і з'явілася піянерская арганізацыя ў Савецкім Саюзе. Сёння піянеры - а гэта больш за паўмільёна школьнікаў - прыехалі ў Мінск са сваімі праектамі. На адкрыцці пабывала і Ксенія Рабчынская.

Гэтай традыцыі ўжо больш як 30 гадоў. І за гэты час вахту памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі змяніла некалькі пакаленняў юных мінчан. Сёння яны трохі больш, чым звычайна, хвалююцца. Тут тыя, хто трэніраваўся не адзін год, каб на ўрачыстай лінейцы страявы крок быў дакладны.

Мабыць, менавіта дзеля выхавання патрыятызму і была ў 1984 створаная традыцыя вахты памяці. Тады на плошчы Перамогі ў Мінску ганаровую варту таксама неслі піянеры. Сёння тут піянераў значна больш: на ўрачыстай лінейцы сабраліся больш як сотня хлопцаў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны. 19 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень піянерскага сяброўства. Традыцыя, вядома, з'явілася значна раней -менавіта ў гэты дзень у 1922 годзе была створаная адзіная піянерская арганізацыя.

Вікторыя Менанава, старшыня ЦС ГА БРПА: "Мы захавалі ўсе традыцыі піянерыі, атрыбуты, сімвалы, праграмы, па якіх мы працуем. І ў першую чаргу мы павінны, вядома, развіваць патрыятызм у нашых дзецях".

Падобныя піянерскія зборы праходзяць раз на два гады. Сёння хлопцы і дзяўчаты на плошчы Перамогі ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, а яшчэ сабраліся для таго, каб скласці звароты дэлегатаў форуму да будучых піянераў. У Мінску ўсе разам распрацуюць і своеасаблівы план працы. Тут жа іх чакаюць і майстар-класы, флеш-моб, падарожжа ў гісторыю і нават адкрыты дыялог з вядомымі медыяперсонамі.

Сёння ў нашай краіне налічваецца больш за 3 000 піянерскіх дружын, а гэта значыць, што амаль 570 000 маленькіх беларусаў афіцыйна піянеры і акцябраты. І сёння іх гэтак жа, як і шмат гадоў таму, аб'ядноўвае не толькі гальштук, але і, вядома, агульныя ідэі.

Самая галоўная ідэя піянерскай арганізацыі па-ранейшаму ў дапамозе людзям. Дзмітрый Куксік, напрыклад, з малодшых класаў марыў надзець піянерскі гальштук - пра яго значэнне шмат распавядалі бацькі. Сёння ён разам з іншымі піянерамі дапамагае ветэранам і пенсіянерам. Пра тое, што значыць для юных беларусаў і для яго асабіста сёння быць піянерам, хлапчук нават напісаў верш.

Вершы Дзмітрый Куксіка - гэта толькі адна з сотняў конкурсных работ, але ён ужо заняў прызавое месца. Іншыя маладзёжныя праекты - гэта відэаролікі ў модным фармаце тайм-лапс з самымі прыгожымі месцамі Беларусі, віртуальныя туры па гарадах, першыя спробы ў журналістыцы. Але самае галоўнае, усе ініцыятывы з паперы вырастаюць у рэальныя праекты. Праекты, якімі трохі пазней абавязкова будзе ганарыцца яшчэ не адно пакаленне піянераў.