Абагравальны сезон пачаўся ў Мінску і ў Брэсце

28 сентября 2022
Абагравальны сезон стартаваў сёння ў жылфондзе Брэста і Мінска.

У Магілёве ацяпленне ў дамах з’явіцца з заўтрашняга дня, у тым ліку ў інтэрнатах і гасцініцах.

Акрамя кватэр, батарэі пацяплелі ў інтэрнатах і ўстановах адукацыі, у тэатрах і басейнах. Падключэнне спажыўцоў адбываецца паступова. Каб наладзіць бесперабойную падачу цяпла ў жылыя дамы, спецыялістам спатрэбіцца да пяці дзён.