У Мінску да мая плануецца капітальны рамонт праблемных адрэзкаў дарожнай сеткі

24 января 2019

Падрыхтоўка да вясенняга сезона. У Мінску да мая плануецца капітальны рамонт праблемных адрэзкаў дарожнай сеткі. У сувязі з ўмовамі надвор'я і частымі перападамі тэмператур павялічылася хуткасць і стыхійнасць утварэння крытычнай ямачнасці. Найбольш небяспечныя - участкі мастоў і пуцеправодаў на МКАД і магістральныя вуліцы з павышанай інтэнсіўнасцю руху. Для аператыўнай ліквідацыі дэфектаў вулічнай сеткі Мінска створана 17 рамонтных брыгад, а ўсяго да пачатку Еўрапейскіх гульняў адрэмантуюць 215 тысяч квадратных метраў дарог.

Алег Лукашэнка, намеснік гендырэктара ДВА "Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама":

"Для падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў будзе выканана каля 215 тысяч квадратных метраў бягучага рамонту вулічнай дарожнай сеткі на 19 аб'ектах. Па набыцці тэхнікі. Мы да зімовага сезона набылі 37 новых адзінак - гэта пагрузчыкі, камунальна-дарожныя машыны і самазвальная тэхніка. Усяго на балансе прадпрыемства на сённяшні дзень знаходзіцца 787 адзінак".


Дарожныя службы актыўна ачышчаюць і вуліцы ад снегу. Задзейнічана 700 машын, а вывезена 112 тысяч кубоў, 23 - перапрацавана на снегаплавільным пункце.