У Мінску ідзе будаўніцтва першага транспартнага гарадскога кальца

26 августа 2015

Дарога даўжынёй на кіламетр. У Мінску ідзе будаўніцтва першага транспартнага гарадскога кальца. Да лістапада наступнага года ў дарогу беcперапыннага руху ператворыцца сучасны Дамашэўскі завулак. Такім чынам першае гарадское кальцо працягнецца да вуліцы Карла Лібкнехта. Зялёнае святло гэтай магістралі далі амаль дзесяць гадоў таму. Тады пабудавалі ўчастак ад праспекта Машэрава да вуліцы Кальварыйскай.

Сёння рух транспарту па Дамашэўскім завулку часткова абмежаваны. Рабочыя ўжо пачалі будаўніцтва самага складанага вузла - чыгуначнага пуцеправода, які пройдзе над праезнай часткай. Пасля завяршэння будаўніцтва дарожнікаў чакае апошні этап. Першае гарадское кальцо працягнецца да вуліцы Талстога.