У Мінску запатрабаваныя інжынеры-праграмісты і спецыялісты знешнеэканамічнай дзейнасці

31 июля 2019

Сёння ў сталіцы прайшоў электронны кірмаш вакансій. Новы фармат пошуку працы дазваляе  анлайн прайсці сумоўе і атрымаць кансультацыю спецыялістаў. Паралельна ў гэтыя дні ладзяцца міні-кірмашы - ужо непасрэдна на прадпрыемствах і ў аддзяленнях абслугоўвання. У банку вакансій дзевятнаццаць тысяч прапаноў. І сёлета ўжо семдзясят чалавек адкрылі ўласную справу.

Тым, хто доўгі час не меў вопыту працы, а такіх грамадзян - 30 %, прапаноўваюць бясплатныя курсы перападрыхтоўкі. Пасля завяршэння можна атрымаць новую спецыяльнасць.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя