У Мінску і вобласці на гэтым тыдні чакаюцца кароткачасовыя дажджы і да +13ºС

1 ноября 2021

Сапраўднае восеньскае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні ў сталіцы і вобласці. Заўтра днём ад 6 да 11 цяпла, але ў тандэме з кароткачасовымі дажджамі. Раніцай сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Вадзіцелям варта быць уважлівымі на дарогах. Начны тэмпературны фон - ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. 

Дажджлівы характар надвор'е захавае да канца тыдня. У пятніцу сіноптыкі прагназуюць парывісты вецер і да 15 цяпла.