У Мінску ўшаноўвалі лепшых медыкаў напярэдадні прафесійнага свята

15 июня 2021

Падзяка за самаадданую працу і клопат пра здароўе пацыентаў.  У сталіцы ўшаноўвалі лепшых медыкаў напярэдадні прафесійнага свята. Заслужаныя ўзнагароды і падзякі атрымалі больш за 120 спецыялістаў устаноў аховы здароўя Мінска, а таксама рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў за значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву. Лепшыя ў сваёй сферы атрымалі ганаровыя граматы і нагрудныя знакі.

Падчас урачыстасці таксама падвялі вынікі гарадскога этапу конкурсу "Урач года". Адзначаны 6 чалавек. Лепшы хірург працуе ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы, а лепшы ўрач агульнай практыкі - у 18-й гарадской паліклініцы. У намінацыі "Урач-педыятр" перамога ў 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі.