У Мінску 85 пар абмяняюцца заручальнымі пярсцёнкамі ў Дзень сям'і

15 мая 2021
Міжнародны дзень сям'і для закаханых пар -  гэта яшчэ і асаблівая нагода ўзаконіць адносіны. Сёння пад гукі марша Мендэльсона маладыя па ўсім свеце абмяняюцца заручальнымі пярсцёнкамі. Толькі ў Мінску гэта больш за 80 шчаслівых пар. Вясельны бум у ЗАГСах заўсёды прыпадае на прыгожыя і святочныя даты. Сярод іх, напрыклад, Дзень сям'і, кахання і вернасці, Дзень горада, Дзень закаханых.