У Мінску 17 ліпеня з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць Дзмітрый Мікулёнак

14 июля 2021

Быць на сувязі з кіраўніцтвам і вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі.


У сталіцы 17 ліпеня з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак.


А на пытанні жыхароў Цэнтральнага рэгіёна адкажа кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.