У Мінск працягваюць прыбываць спартсмены і балельшчыкі

21 июня 2019
У гэтыя хвіліны ў нацыянальным аэрапорце прызямляюцца самалёты з Вялікабрытаніі, Латвіі. Праз паўгадзіны чакаем дэлегацыю з Кіпра. Гэта атлеты, якія выступяць у лёгкаатлетычных дысцыплінах і турніры па бадмінтоне. Заўтра за медалі пазмагаюцца акрабаты, веласіпедысты, гімнасты, дзюдаісты, а таксама стралкі і барцы самба. У 8 дысцыплінах у суботу першыя старты. Папярэдні этап. У Беларусь ужо прыбылі больш як 7 тысяч гасцей. І гэта не мяжа. Шматлікія прыляцяць непасрэдна ў дзень сваіх спаборніцтваў. 

Разам са спартсменамі прыязджаюць адданыя балельшчыкі і, вядома ж, журналісты. Карэспандэнты з паўсотні краін ужо ўключыліся ў працу: праводзяць прамыя ўключэнні, здымаюць рэпартажы, бяруць інтэрв'ю для сваіх гледачоў.