У Мілане завяршаецца падрыхтоўка да сусветнай выставы "ЭКСПА-2015"

30 апреля 2015

Міжнародны форум ужо заўтра збярэ прадстаўнікоў больш як 140 нацый у спробе вырашыць адну з найважнейшых праблем чалавецтва - як накарміць усю планету. На працягу 6 месяцаў у ЭКСПА-цэнтры плошчай мільён квадратных метраў будуць працаваць нацыянальныя павільёны больш за 60 краін, у тым ліку і Беларусі.

Дарэчы, сусветная выстава праходзіць раз на 2 гады, тэматыка гэтай - харчовая. Ужо заўтра, 1 мая, прамысловая эліта свету прыедзе ў Мілан, каб прэзентаваць свае інавацыйныя напрацоўкі ў сферы прадуктаў харчавання, а таксама турыстычны і інвестыцыйны патэнцыял.