У мікрараёне Сокал пачнуць будаўніцтва цэнтра кіравання палётамі

2 января 2014

У мікрараёне Сокал у наступным годзе пачнуць будаўніцтва цэнтра кіравання палётамі. У былы гарадскі пасёлак, размешчаны на паўднёвы ўсход ад Мінска, пераедуць асноўныя аэранавігацыйныя службы. Гэта стане новым крокам у развіцці пасёлка авіятараў. Дарэчы, Сокал, нягледзячы на аддаленасць ад Мінска, уключылі ў склад сталіцы яшчэ 14 гадоў таму. Рашэнне відавочнае, бо там жыве практычна палова работнікаў аэрапорта Мінск - 2.


Якаў Бута ацаніў перспектывы новага будаўніцтва.


Дабрацца да самага аддаленага сталічнага мікрараёна Сокал з Мінска грамадскім транспартам можна толькі ад станцыі метро Магілёўская. Каля паўгадзіны язды. У будныя дні аўтобусы курсіруюць кожныя паўгадзіны.


Зараз у пасёлку авіятараў жыве пяць з паловай тысяч чалавек. Жыллё пастаянна будуецца. І прыватныя дамы, і шматпавярхоўкі. Да 2030 года насельніцтва мікрараёна павінна вырасці да 30 тысяч чалавек.


Менавіта гэты раён выбралі для будаўніцтва цэнтра кіравання палётамі. Па цэлым шэрагу прычын.


Аляксандр Шостак, намеснік начальніка Мінскага цэнтра арганізацыі паветранага руху РУП Белаэранавігацыя: Практычна 50% нашых спецыялістаў жывуць тут. І вельмі зручна будзе дабірацца на працу. Натуральна, стане значна больш людзей, транспартнае забеспячэнне будзе паляпшацца. Інфраструктура тут вельмі развітая - магазіны, аптэкі. Усё тое, што ёсць і ў горадзе.



Неабходнасць будаўніцтва новага цэнтра ўзнікла з ростам колькасці палётаў над Беларуссю. Сёння за суткі каля тысячы самалётаў перасякаюць тэрыторыю краіны. Трэба ўстанаўліваць новае абсталяванне і пашыраць штат. Зараз аэранавігацыйныя службы базіруюцца ў будынку нацыянальнага аэрапорта Мінск. Тут плошчаў ужо не хапае.


Цэнтр кіравання палётамі за межамі аэрапорта - агульнасусветная практыка. У будынку аэравакзала застануцца толькі дыспетчары, якія непасрэдна кіруюць самалётамі, што садзяцца, узлятаюць або рухаюцца па ўзлётна-пасадачнай паласе.


Цэнтр кіравання палётамі размесціцца вось тут - на ўскраіне Сокала. Ужо зачысцілі пляцоўку. Будаўніцтва пачнуць у пачатку гэтага года, а здаць аб'ект плануюць ужо восенню.