У метро - па радыёкарце

15 декабря 2013

Магнітныя праязныя паступова выводзяць з абарачэння. У першую чаргу звязана гэта з мадэрнізацыяй метрапалітэна. А яшчэ бескантактная карта больш зручная. Яе сабекошт - 10 тысяч рублёў. Пасля выкарыстання праязнога пасажыры могуць здаваць яго у касу і вяртаць грошы. Акрамя таго, ужо вясной на кожнай станцыі метро з'явіцца спецыяльны тэрмінал, праезд можна будзе аплаціць пры дапамозе СМС.