У мемарыяле “Хатынь” адкрылася выстава Валянціна Занковіча

1 марта 2019

Савецкага і беларускага скульптара, архітэктара, аўтара знакавых для краіны, хрэстаматыйных аб'ектаў. Яго "Радзіма-маці" - цэнтральны элемент кампазіцыі “Мінск - горад-герой”. Скульптура "Арфей" сустракае на ўваходзе ў музычны каледж імя Глінкі. Ужо гатовыя праекты, а таксама ідэі невыпадкова прадэманстраваны ў фотадакументальнай экспазіцыі мемарыяльнага комплекса "Хатынь". Валянцін Занковіч - адзін з тых аўтараў, каму ўдалося ў камяні адлюстраваць увесь смутак беларускага народа па мірных ахвярах вайны. Наталля Кузьміцкая падрабязна.

Назаўсёды захаваць памяць аб трагедыі Хатыні і іншых вёсак, якія паўтарылі яе страшны лёс, было вырашана у 1967. Праз два гады пасля таго як быў аб’яўлены конкурс на эскізнае рашэнне, на месцы поля з пустазеллем з’явіўся ўнікальны аб’ект.

26 хат, адкрытыя брамы, на таблічках ля дамоў імёны ўсіх жыхароў, дах, які абваліўся на месцы трагедыі і непакорны чалавек - такім убачылі Хатынь архітэктары. Штогод наведваюць гэта сакральнае і памятнае месца. Валянцін Занковіч не раз вяртаўся да Хатыні і ў сваёй творчасці.

Акурат да 50-годдзя ўзвядзення мемарыялу ў Хатыні (бадай, адной з галоўных прац архітэктара) адкрылася і яго выстава. Тут і міні-копія Радзімы-маці - цэнтральная фігура абеліска “Мінск - горад-герой, і скульптурныя кампазіцыя, якія ўпрыгожваюць розныя куткі беларускай сталіцы, і эскіз-праекта музея ахвярам фашызму, які, на думку Занковіча, павінен з’явіцца ў Хатыні.

Ідэю стварэння музея будуць абмяркоўваць і ў фармаце Саюзнай дзяржавы. Супрацоўніцтва дзвюх краін ў гэтым кірунку даволі прадукцыйнае. Зараз дзякуючы саюзным праектам выдаткаваны сродкі на рэстаўрацыю Брэсцкай крэпасці.