У мемарыяле "Буйніцкае поле" ўшанавана памяць аб гераічнасці беларускага народа

5 мая 2022

Аб гераічнасці беларусаў напісана нямала кніг, знята шмат кінафільмаў. І, вядома, памяць ушанавана ў мемарыялах. Адзін з такіх сімвалаў - Буйніцкае поле. Менавіта там ішла барацьба за Магілёў. Менавіта там быў яшчэ адзін галоўны рубеж пасля абароны Брэсцкай крэпасці, дзе зноў затрымалі наступ нямецкай арміі.