Грамадскі транспарт Мінска цалкам гатовы да зімы

2 ноября 2015

Апошнія працы правялі па праверцы абагравальнікаў, а дызельныя аўтобусы амаль цалкам перавялі на зімовае паліва. У выпадку экстранных сітуацый на маршруты гатовая выйсці і 21 машына спецтэхнікі.

Сюжэт - Яна Пашкевіча.

Столькі часу патрабуе кожны амаль з 200 тралейбусаў сталічнага парка № 4. Майстар участка Юрый Дамасевіч рыхтуе транспарт да зімы ўжо трэці сезон запар. Асаблівую ўвагу спецыяліст надае якасці гумы на колах.

Тэмпература паветра ў салоне не апусціцца ніжэй за плюс 6 градусаў нават у самыя лютыя маразы. Абагравальныя печы ствараюць цеплавую заслону побач з кожным уваходам і не пускаюць халоднае паветра ўнутр. За мікракліматам сочаць і з дыспетчарскай праз спецыяльны датчык. Такім чынам майстры даведаюцца аб паломцы нават хутчэй, чым пасажыры.

Нават маленькая дзірачка ў салоне можа стаць крыніцай скразняку, а таму транспарт штодзень правяраюць на герметычнасць – шчодра паліваюць вадой. Таксама на зімовы від паліва пераводзяць усе дызельныя аўтобусы.

На выпадак моцнага снегападу ў парках ёсць спецыяльная выратавальная тэхніка. Такі поўнапрывадны грузавік можа цягнуць па метровых гурбах да трох тралейбусаў адначасова.

Нягледзячы на анамальна цёплую мінулую зіму, падрыхтоўка гарадскога транспарту да халадоў сёлета праходзіць вельмі сур’ёзна. Амаль дзве тысячы аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў ўжо цалкам гатовыя да сезона маразоў.