У маштабных вучэннях МНС у Любанскім раёне бяруць удзел медыкі, ДАІ і работнікі лясгасаў

24 марта 2022

Маштабныя вучэнні МНС праходзяць у Любанскім раёне. Тактычныя трэніроўкі звязаны з надвор’ем. Хуткае раставанне снегу прывяло да пад’ёму ўзроўню вады. Спецыялісты адпрацавалі магчымыя выпадкі прарываў плацін і падтаплення населеных пунктаў. Ратавальнікі таксама праверылі гатоўнасць усіх аварыйных служб раёна да стыхійных узгаранняў на сельгасугоддзях.

У вучэннях бяруць удзел таксама брыгады медыкаў, экіпажы дарожнай міліцыі і работнікі лясгасаў. Задача комплекснай падрыхтоўкі – адпрацаваць сумесную дзейнасць у выпадку надзвычайнага здарэння.