У. Макей і С. Лаўроў падкрэслілі неабходнасць аб'ектыўнага расследавання інцыдэнту з самалётам Ryanair

25 мая 2021

Рэспубліка Беларусь пацвердзіла гатоўнасць забяспечыць поўную транспарэнтнасць у дачыненні да інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair, а таксама адкрыта ўзаемадзейнічаць з адпаведнымі міжнароднымі структурамі, уключаючы падаванне ім усёй неабходнай інфармацыі - аб гэтым гаварылася падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Бакі падкрэслілі неабходнасць усебаковага і аб'ектыўнага расследавання інцыдэнту кампетэнтнымі экспертнымі органамі. Суразмоўцы таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і сітуацыю ў рэгіёне.