У Любані прайшоў абласны чэмпіянат

24 марта 2018

Выратаваць чалавека з воднага палону за некалькі секунд. У Любані прайшоў абласны чэмпіянат. Задача спартсменаў - правільна транспартаваць з глыбіні манекен вагой больш за 50 кілаграмаў і прадэманстраваць прыёмы першай дапамогі. У спаборніцтвах удзельнічалі звыш сотні маладых людзей. Для іх стваралі рэалістычныя сітуацыі. Сёлета перамаглі атлеты з Маладзечанскага раёна.

Лепшых спартсменаў запросяць у зборную Мінскай вобласці. Яны і прадставяць каманду на рэспубліканскіх спаборніцтвах.