У ліцэі МУС за парты сёння селі 250 вучняў

1 сентября 2020
Навучанне ў ліцэі пачынаецца з 7 класа і доўжыцца 5 гадоў. Апроч традыцыйных школьных прадметаў, навучэнцы вывучаюць асновы прававой навукі, праходзяць страявую падрыхтоўку. Сёлета ў ліцэістаў  падвойнае свята:  адкрыўся абноўлены будынак ліцэя, заняткі пачнуцца ў новых аўдыторыях. Урачыстая лінейка адбылася  на пляцы  каля навучальнай установы.

Традыцыйна старэйшыя курсы павіншавалі з пачаткам навучання навічкоў, абмяняліся сувенірамі. А пасля празвінеў і першы званок. Пачаўся год з урока "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі".