У Лідзе развіталіся з загінуўшымі лётчыкамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам

21 мая 2021

Кветкі і словы падзякі за подзвіг. Сёння ў Лідзе развіталіся з загінуўшымі лётчыкамі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, дзе праходзілі службу пілоты.  Даніну памяці авіятарам аддалі іх родныя і блізкія, калегі. Правесці ў апошні шлях герояў прыйшлі сотні людзей.  Трагедыя нікога не пакінула абыякавым.  Учынак Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі  назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага беларуса. 

Пасля адпявання ў царкве маёра Андрэя Нічыпорчыка пахавалі ў Лідзе.

У Полацку развіталіся з Мікітам Куканенкам. Развітанне з афіцэрам адбылося ў цэнтры культуры "Полацк". Ушанаваць памяць загінуўшага земляка прыйшлі не толькі родныя і сябры, але і цяперашнія кадэты, вайскоўцы, людзі, якія ганарацца яго гераічным учынкам.

Мікіту Куканенку пахавалі на Паўночных могілках у Полацкім раёне. Яму было 22.