У летні перыяд пад кантролем прыродаахоўных арганізацый і артэзіянскія свідравіны Мінскай вобласці

26 июня 2020
Менавіта яны забяспечваюць вадой жылыя дамы і прадпрыемствы рэгіёна. Сярэдні тэрмін службы кожнай - каля 20 гадоў. Спецыялісты правяраюць стан свідравін, пры неабходнасці іх кансервуюць або ліквідуюць. Цяпер такая праца актыўна вядзецца у Любанскім раёне. Усяго ж у Мінскай вобласці сёлета плануюць спыніць працу 80 збудаванняў, якія адпрацавалі свой тэрмін. Усяго ў Мінскай вобласці каля 8 тысяч дзеючых артэзіянскіх свідравін.