У Коста-Рыцы адбылася цырымонія адкрыцця Сусветнай алімпіяды робатаў

11 ноября 2017

Адразу 8 стартапаў з Беларусі спаборнічаюць у розных катэгорыях. Узрост удзельнікаў - ад 9 да 19 гадоў. Разумныя машыны больш як з 80 краін пакажуць, як умеюць адрозніваць колеры і прадметы, самастойна дастаўляць тавары да патрэбнага пункту. Юныя інжынеры і праграмісты з усяго свету прывезлі свае рашэнні для паляпшэння экалогіі Зямлі. У робатаў правераць і камп'ютарны зрок на прыкладзе гульні "тэтрыс". Самай складанай дысцыплінай лічыцца футбол.

Алімпіяда робатаў праходзіць з 2004 года. Пераможцаў ва ўсіх катэгорыях аб'явяць заўтра. Наша краіна ўдзельнічае чацвёрты раз. Пакуль лепшым вынікам было 4-е месца.