Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі

15 марта 2021
Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі. Са святам суайчыннікаў павіншаваў наш Прэзідэнт. Асноўны Закон краіны быў прыняты 27 гадоў назад. На яго аснове фарміруецца сістэма заканадаўства - вызначаюцца кампетэнцыі дзяржорганаў. Напярэдадні свята ў Канстытуцыйным судзе прайшло пасяджэнне аб стане канстытуцыйнай законнасці. Асноўны закон краіны - гэта асаблівы грамадскі дагавор аб грамадскім ладзе дзяржавы, сістэме дзяржаўнай улады, правах і свабодах грамадзян, узаемадзеянні асобы, грамадства і дзяржавы.

У найбліжэйшы час у Беларусі будзе сфарміравана канстытуцыйная камісія па пытаннях абнаўлення галоўнага дакумента краіны. Групу створаць з ліку розных прадстаўнікоў грамадства. Работа будзе весціся публічна, і грамадзяне Беларусі змогуць мець магчымасць уносіць свае прапановы.