У Камітэце дзяржкантролю абмеркавалі самыя актуальныя праблемы цэментнай галіны

24 февраля 2016

Мадэрнізацыю правялі паспяхова, а вось што рабіць з новай вытворчасцю, ніхто не ведае. Камічная сітуацыя склалася ў цэментнай галіне Беларусі. Калісьці ў мадэрнізацыю трох заводаў (Крычаўскага, Касцюковіцкага і Краснасельскага) быў укладзены амаль мільярд долараў. На вытворчасці з'явілася новае абсталяванне і пачалі працаваць сучасныя тэхналогіі. Вось толькі замест прыбытку прадпрыемству яны сталі прыносіць страты. Такой дзіўнай сітуацыяй зацікавіліся ў дзяржкантролі. Сёння ў ведамстве прайшла калегія, на якой рэвізоры разгледзелі вынікі эфектыўнасці працы арганізацый цэментнай прамысловасці. Ці знайшлі кантралёры слабыя месцы ў галіне і якія меры будуць прынятыя па іх выпраўленні?

У сітуацыі разбіраўся Юрый Шаўчук. Другое жыццё ў Крычаўскага цэментна-шыфернага завода пачалося пасля мадэрнізацыі. На прадпрыемстве ўсталявалі новае абсталяванне, якое стала вырабляць цэмент па самых сучасных тэхналогіях. Здавалася б, працуй і зарабляй грошы. Але замест прыбытку завод стаў атрымліваць толькі страты. Тут гавораць, што праблема якраз у тых самых новых тэхналогіях. Маўляў, калі пачалі рабіць цэмент так званым мокрым спосабам, энергазатраты сталі значна большымі, а вось цана на прадукцыю не вырасла.

Вось толькі кантралёры, якія нядаўна ўшчыльную пачалі разбірацца ў сітуацыі, сутнасць праблемы бачаць у іншым. Сёння ў дзяржкантролі прайшла калегія ведамства, прысвечаная пытанням цэментнай галіны.

На мадэрнізацыю патрацілі каля 1 мільярда даляраў. Гэта і грошы, выдзеленыя дзяржавай, і інвестыцыі кітайскіх партнёраў. Па ідэі тры заводы - Крычаўскі, Касцюковіцкі і Краснасельскі - павінны былі не толькі нарасціць вытворчасць, але і знайсці новыя рынкі збыту, а значыць павялічыць аб'ём продажаў. Але па факце праца на склад.

Але гандляваць можна не толькі за мяжой. Напрыклад, частку вырабленага ў краіне цэменту можна было б пусціць на будаўніцтва новых аўтадарог. Варта сказаць, што такое распараджэнне зрабіў і Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка даручыў 10% ад вырабленага ў краіне цэменту накіроўваць менавіта на гэтыя патрэбы. Але загад Прэзідэнта выкананы не быў.

Большая частка выкарыстанага цэменту пайшла на будаўніцтва другой МКАД. Чаму і якія менавіта чыноўнікі паставіліся неналежным чынам да даручэння Кіраўніка дзяржавы, разбіраліся ў Дзяржкантролі. Рэвізоры далі самую жорсткую ацэнку вінаватым асобам і пастараліся знайсці выйсце з сітуацыі, што склалася ў цэментнай галіне. Думалі і пра тое, як павысіць аб'ём экспарту.

Але ў дзяржкантролі лічаць, што мала знайсці рынкі збыту за мяжой, трэба максімальна выкарыстоўваць беларускі цэмент і ў сябе ў краіне. Для гэтага на калегіі кантралёры прапанавалі прымяняць цэмент не толькі пры будаўніцтве новых дарог, але і пры рэканструкцыі наяўных.

Сваю прапанову рэвізоры абгрунтавалі даследаваннямі экспертаў, якія лічаць новыя тэхналогіі вельмі нават перспектыўнымі. Напрыклад, падчас будаўніцтва другой кальцавой дарогі выкарыстанне цэментабетону каштавала ўсяго на 5,5% даражэй за звычайны асфальт. Але што важна: ужо праз 25 гадоў на ўтрыманне такіх дарог будзе выдаткавана грошай менш, чым на рамонт таго ж асфальтавага пакрыцця. Выгада відавочная. Пры гэтым у дзяржкантролі растлумачылі, што ўсе вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці ўжо ў найбліжэйшы час. Таксама кантралёры прадоўжаць выпрацоўваць канкрэтныя меры па выпраўленні сітуацыі ў галіне.