У Кобрыне заклалі гадавальнік з абарыгенных відаў дрэў і кустоў

28 ноября 2018

Гадавальнік з абарыгенных відаў дрэў і кустоў, характэрных для флоры беларускага Палесся, заклалі ў Кобрыне. На базе экалога-біялагічнага цэнтра навуковыя супрацоўнікі і дзеці высадзілі каля 200 саджанцаў таполі і вербы. Гэта свайго роду эксперымент, падчас якога дрэвы будуць чаранкаваць, а ў далейшым высаджваць у натуральнае асяроддзе. Падабраныя расліны дапамогуць весці паступовую барацьбу з завезенымі відамі, якія агрэсіўна паводзяць сябе і нават уяўляюць пагрозу для біялагічнай разнастайнасці ля рэк і ў лясах Беларусі.

Віктар Дзямянчык, намеснік дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі: "Наспела вельмі сур'ёзная праблема, як нейтралізаваць чужародныя агрэсіўныя віды расліннасці. І ўжо два гады ў нас існуе пастанова, якая забараняе афіцыйна вырошчваць добра вядомыя і ўжо любімыя людзьмі дрэвы - такія, як акцыя белая і клён амерыканскі".

Усе дрэвы ў гадавальніку хуткарослыя і адносяцца да энергетычных відаў, што дазволіць выкарыстоўваць іх у якасці аднаўляльных крыніц энергіі.