У кожным раёне сталіцы адкрыты цэнтры дадатковай адукацыі

28 мая 2018

За хвіліну ад вакзала да Нацыянальнай бiблiятэкi - мініяцюры самых вядомых куткоў сталіцы паказалі выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі Мінска. Тым самым прадэманстравалі свае здольнасці і навыкі, якія спасцігаюць у розных гуртках па інтарэсах. Ад арыгамі да робататэхнікі. У кожным раёне сталіцы адкрыты цэнтры дадатковай адукацыі. Чым займаюць сябе вучні ў пазашкольны час, можна было ўбачыць на адной вялікай пляцоўцы каля Музычнага тэатра. Намаляваць карціну або паказаць сябе ў танцы. На выставе працавала больш за 20 інтэрактыўных пляцовак.