У кафэ Мінска разарваўся газавы балон - пацярпелых няма

28 сентября 2019

Пажар у адным са сталічных бараў. Будынак загарэўся ўначы, на першым паверсе гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра па вуліцы Няміга. Відэа здарэння публікуюць відавочцы ў сацыльных сетках. На кадрах відаць, як полымем абхопленыя канструкцыі. Па словах сведак,  на адной са шматлюдных вуліц сталіцы раздаўся воплеск, а неўзабаве з'явілася шарападобнае воблака. Як аказалася, адбылося ўзгаранне інфрачырвонай гарэлкі, пасля чаго разарвала газавы балон. 

Праз лічаныя хвіліны на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. Эвакуацыя наведвальнікаў не спатрэбілася, пацярпелых няма, пажар цалкам ліквідаваны. У выніку здарэння пашкоджана не толькі тэрыторыя бара, але і частка гандлёвага цэнтра. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца. Адна з версій - парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.