У Івацэвічах запалілі Вечны агонь

10 мая 2023

Вечны агонь як сімвал болю і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Яго запалілі ў Івацэвічах. Напярэдадні ў раённы цэнтр прывезлі часціцу полымя з плошчы Перамогі ў Мінску.

Жыхары Івацэвічаў памятаюць сваіх герояў. Да свята 9 Мая там рэканструявалі сквер Перамогі, дзе знаходзіцца брацкая магіла. У ёй пахаваныя 64 чырвонаармейцы. Сярод іх воіны Першага Беларускага фронту, які вызваляў нашы землі, і партызаны. Да свята помнік абнавілі, а сквер пашырылі і добраўпарадкавалі.