У індустрыяльным парку "Вялікі камень" прадэманстравалі сродкі аховы ад надзвычайных сітуацый

30 ноября 2017

Уласная пажарная станцыя і нават робаты-ратавальнікі. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" прадэманстравалі сродкі аховы ад надзвычайных сітуацый. Паступова завяршаецца будаўніцтва многіх аб'ектаў інфраструктуры. Сёння некаторыя будынкі сталі трэніровачным палігонам для ратавальнікаў Мінскага, Чэрвеньскага і Смалявіцкага раёнаў. У прыбліжаных да рэальных умовах пажарныя эвакуіравалі людзей с высотных паверхаў будынкаў і пратэсціравалі працу пажарных гідрантаў.

Падчас такіх маштабных вучэнняў ратавальнікі вывучаюць планы будынкаў, каб падчас рэальнага пажару хутка рэагаваць на надзвычайныя здарэнні. Такія ж трэніроўкі тут плануецца ладзіць пасля ўводу ў строй і іншых вялікіх вытворчасцяў.